ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 ліпеня 2021
Мінск Малавоблачна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 чэрвеня 2021, 09:36

Наведванне лясоў забаронена або абмежавана ў 25 раёнах Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 25 раёнах Беларусі ўведзены забарона і абмежаванні на наведванне лясоў з-за пагрозы пажараў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства лясной гаспадаркі.

Як вынікае з даных інтэрактыўнай карты на сайце ведамства, наведванне лясоў забаронена ў 6 раёнах Магілёўскай вобласці, у 15 раёнах Гродзенскай, 3 - Гомельскай і 1 - Мінскай абласцей яно абмежавана.

У прыватнасці, на 20 чэрвеня наведванне лясоў забаронена ў Бабруйскім, Горацкім, Дрыбінскім, Клічаўскім, Кіраўскім і Мсціслаўскім раёнах.

Больш за ўсё раёнаў трапіла пад абмежавальныя меры ў Гродзенскай вобласці - 15 з 17. Даступны да наведвання без абмежаванняў толькі лясы ў Ашмянскім і Карэліцкім раёнах.

У Мінскай вобласці абмежаванні ўведзены ў Салігорскім раёне, у Гомельскай - у Буда-Кашалёўскім, Акцябрскім і Рэчыцкім раёнах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі