6 чэрвеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Удзельнікі V Форуму медыйнай супольнасці Беларусі "Медыя сёння: фокус на праўду", які праходзіць у Гомелі, усклалі кветкі да памятнага знака ахвярам генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў, міністр інфармацыі Марат Маркаў, кіраўнікі рэспубліканскіх СМІ, прадстаўнікі медыясупольнасці з усёй краіны ўшанавалі памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, бязвінных ахвяр.

Кветкі ляглі да падножжа легендарнага танка Т-34 і памятнага знака ахвярам генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сімвал памяці, смутку і стойкасці народа на плошчы Паўстання быў адкрыты ў горадзе над Сожам у мінулым годзе - напярэдадні Дня Незалежнасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Схілілі галовы ў мінуту маўчання і прадстаўнікі карпаратыўнай прэсы - галоўны рэдактар газеты "Автозаводец" Мінскага аўтамабільнага завода Хрысціна Момат і адказны сакратар выдання Ірына Мяснікова. У гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА яны падкрэслілі важнасць захавання памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.
"Мы, беларусы, павінны памятаць сваю гісторыю. І не павінны дапусціць такой трагедыі, якая здарылася 80 гадоў таму. У нашай газеце мы шмат увагі ўдзяляем гістарычнай памяці. Мы расказваем пра ветэранаў, падзеі, якія, магчыма, моладзь не так глыбока ведае. Мы хочам навучыць моладзь, таму што яны - наша будучыня", - адзначыла галоўная рэдактар.

"У нас у газеце шмат рубрык, дзе мы расказваем пра герояў вайны. Іх, на жаль, усё менш з кожным годам. Але ў кожнай сям'і ёсць свой герой, аб якім мы таксама хочам расказаць цяперашнім пакаленням. Гэта вельмі важна", - дадала адказны сакратар.
"Нашаму прадпрыемству 80 гадоў было ў мінулым годзе. Мы практычна равеснікі Перамогі. І першыя аўтазаводцы, якія прыйшлі працаваць на прадпрыемства, у свабодны ад работы час дапамагалі ўзводзіць горад, разбураны фашыстамі. Памяць аб іх жыве. І ў газеце мы ўдзяляем гэтаму шмат увагі", - падкрэсліла Хрысціна Момат.
Гомель і вобласць 5 і 6 чэрвеня прымаюць V Форум медыйнай супольнасці Беларусі "Медыя сёння: фокус на праўду". Ён сабраў каля 1 тыс. удзельнікаў, сярод якіх прадстаўнікі дзяржаўных СМІ (рэспубліканскіх, рэгіянальных, ведамасных), ідэалагічнай вертыкалі краіны, прэс-службаў дзяржаўных органаў і арганізацый, блогасферы, а таксама эксперты ў сферы камунікацый.

У час форуму пройдзе і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і лаўрэатаў XXI Нацыянальнага конкурсу "Залатая Літара", які адзначае лепшыя дасягненні ў беларускай журналістыцы.
Арганізатарамі медыяпадзеі выступаюць Міністэрства інфармацыі сумесна з Гомельскім аблвыканкамам пры падтрымцы вядучых рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі.-0-