Сцяг Субота, 14 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 жніўня 2024, 12:49

Навацыі законапраекта па пытаннях адукацыі разгледзяць на семінары ў Палаце прадстаўнікоў 

28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Семінар-нарада на тэму "Развіццё сістэмы адукацыі на сучасным этапе: праблемныя пытанні і навацыі ў заканадаўстве" адбудзецца 29 жніўня ў Авальнай зале Дома Урада пад кіраўніцтвам старшыні Палаты прадстаўнікоў Ігара Сергяенкі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Удзельнікі семінара разгледзяць пытанні аб навацыях праекта закона "Аб змяненні законаў па пытаннях адукацыі", аб шляхах далейшага развіцця сістэмы адукацыі на сучасным этапе, аб праблемных пытаннях падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, аб развіцці сучаснага ўніверсітэта як цэнтра навуковай і адукацыйнай дзейнасці, аб арганізацыі работы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ва ўмовах сучасных патрабаванняў па павышэнні якасці адукацыі.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі