Сцяг Аўторак, 10 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 ліпеня 2025, 15:23

Навацыі ў дзяржсацстрахаванні і пенсійным забеспячэнні: Мінпрацы растлумачыла на канкрэтных прыкладах
 

Фота з архіва
Фота з архіва
15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны на канкрэтных прыкладах растлумачыла асноўныя новаўвядзенні закона па пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і пенсійнага забеспячэння, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з законам для плацельшчыкаў падатку на прафесійны даход (ППД) прадугледжана права (пры жаданні) даплаціць узносы ў бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва для фарміравання пенсійных гарантый.

Напрыклад, даход плацельшчыка з 1 студзеня 2025 года складае Br20 тыс. У ФСАН выплачана Br1,2 тыс., гэта значыць 60 працэнтаў ад падатку. Пры гэтым мінімальны ўзнос для стажу павінен складаць Br2 526,48 (29 працэнтаў ад 12 МЗП = 726 х 12 х 29 працэнтаў). У выніку будзе прапанавана даплаціць Br1 326,48 (2 526,48 - 1200).

Для індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП) - плацельшчыкаў падаходнага падатку законам уводзіцца дыферэнцыраваны парадак выплаты ўзносаў у ФСАН (35 працэнтаў) у залежнасці ад памеру гадавога чыстага даходу ІП (даход мінус расходы).

Так, для ІП з даходам да 12 МЗП (Br8712) узносы разлічваюцца з фактычнага чыстага даходу. Напрыклад, гадавы даход - Br6 тыс. Узносы складуць Br2,1 тыс. (Br6 тыс. х 35 працэнтаў).

Для ІП з даходам ад 12 МЗП і вышэй узносы разлічваюцца з сумы 12 МЗП (Br8712). Дапусцім, чысты даход - Br25 тыс. Узносы роўныя Br3049,2 (Br8 712 х 35 працэнтаў).

У Мінпрацы ўдакладнілі, што для ІП - плацельшчыкаў адзінага падатку захоўваецца дзеючы парадак: узносы выплачваюцца ў памеры 35 працэнтаў ад МЗП за кожны месяц, у якім выплачваўся адзіны падатак. Напрыклад, за 12 месяцаў гэта будзе Br3049,2 (Br726 х 12 х 35 працэнтаў).

Акрамя таго, у адпаведнасці з новым заканадаўствам спрашчаецца ўзаемадзеянне ІП з ФСАН. Фонд самастойна разлічвае ўзносы на аснове даных МПЗ. ІП атрымліваюць гатовы плацеж, а фонд уносіць даныя у персаніфікаваны ўлік. Запаўненне формы ПУ-3 фонд бярэ на сябе.

Пры ўстанаўленні шэрых схем выплаты заработнай платы для работадаўцаў устанаўліваецца асаблівы парадак выплаты ўзносаў у ФСАН. Для работадаўца выплата ўзносаў будзе ажыццяўляцца з фактычных сум выплат заработнай платы ў канвертах, але не ніжэй за 1/30 пяціразовай велічыні сярэдняй заработнай платы за кожны дзень выплаты заработнай платы ў канвертах. Для работніка ў страхавы стаж залічваецца даход у памеры мінімальнай заработнай платы (Br726), а не фактычны.

Закон уступае ў сілу праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі