Сцяг Субота, 13 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 чэрвеня 2024, 21:44

"Нават афіцэры і генералы не стрымлівалі слёз". Пярцоў пра канцэрт-рэквіем "Кожны трэці"

Уладзімір Пярцоў
Уладзімір Пярцоў
22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нават дарослыя мужчыны, афіцэры і генералы, не стрымлівалі слёз у час прагляду канцэрта-рэквіема "Кожны трэці" ў Палацы Рэспублікі. Аб гэтым журналістам расказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў пасля прагляду канцэрта-рэквіема, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы бачылі рэакцыю людзей у зале. Вы бачылі, што нават дарослыя мужчыны, афіцэры і генералы, не стрымлівалі слёз", - сказаў Уладзімір Пярцоў.
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыў, што гэты канцэрт-рэквіем - даніна павагі і памяці творчых работнікаў краіны загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны. "Тым, хто паклаў свае жыцці за тое, каб мы жылі ў мірнай краіне, тым, хто загінуў проста так, таму што не павінен быў, па планах нямецка-фашысцкіх захопнікаў, жыць на гэтай зямлі, якую яны лічылі проста тэрыторыяй, а людзей, якія жылі тут, - недачалавекамі, або унтэрменшамі", - адзначыў ён.

Канцэрт-рэквіем - даніна памяці ўсім тым, хто мог бы жыць, але не нарадзіўся. Таму што загінуў кожны трэці, дадаў Уладзімір Пярцоў. Ён таксама заўважыў, што Генпракуратура прадаўжае расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе - выяўляюцца ўсё новыя і новыя пахаванні. Паводле яго слоў, гэта страшная лічба - кожны трэці - можа быць перагледжана ў бліжэйшы час у горшы, на жаль, бок.
Уладзімір Пярцоў упэўнены, што канцэрт стаў лагічным працягам мерапрыемстваў, якія прайшлі сёння ў краіне. "У гэты дзень мы абавязаны нараўне з іншымі мерапрыемствамі - і мітынгам-рэквіемам у Брэсцкай крэпасці, і мінутай маўчання, і паніхідамі ў кожнай царкве і касцёле нашай краіны - паказаць такое", - падкрэсліў ён.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта дадаў, што людзі, якія жывуць цяпер, а самае галоўнае - маладое пакаленне, павінны помніць аб страшных ахвярах. Але таксама павінны адчуваць сябе нашчадкамі пераможцаў.
Паводле слоў Уладзіміра Пярцова, беларусы з гонарам, з паднятай галавой, павінны глядзець на тых, хто цяпер, "валодаючы амнезіяй або нейкімі рэваншысцкімі фантомнымі болямі ўнутры, унучкі і праўнучкі тых, хто ваяваў тут у гады Вялікай Айчыннай вайны, жадаючы заваяваць нашу тэрыторыю, інтэрвенты", выношвае аналагічныя планы. Ён упэўнены, што беларусы не дапусцяць паўтарэння такой трагедыі, як Вялікая Айчынная вайна.
Канцэрт-рэквіем "Кожны трэці" - даніна памяці ўсім ахвярам і героям Вялікай Айчыннай вайны, мерапрыемства новага фармату, упершыню прадстаўленае ў Мінску.-0-

Фота Таццяны Матусевіч
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі