ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 28 верасня 2022
Мінск +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 верасня 2022, 13:52

Навальніцы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 23 верасня

Фота з архіва
Фота з архіва

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навальніцы і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 23 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе пераважаць воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём месцамі магчымы навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночны 4-9 м/с, днём месцамі парывы ўзмоцняцца да 14 м/с.

Ноччу тэмпература паветра складзе плюс 3-9 градусаў, днём - 9-15 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі