23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навальніцы і моцныя дажджы прагназуюцца сёння ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння ўмовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць цёплая няўстойлівая паветраная маса, а на захадзе рэспублікі будзе адчувацца ўплыў атмасфернага фронту. Чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі, а раніцай і ўдзень па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях у многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы, раніцай і ўдзень па захадзе месцамі чакаюцца моцныя дажджы. У ранішні час месцамі слабы туман. Вецер няўстойлівы, удзень умераны, пры навальніцах парывісты, раніцай і ўдзень месцамі на захадзе моцны парывісты. Тэмпература паветра прагрэецца да плюс 23-29 градусаў.-0-