Фота Мінэнерга
2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За мінулыя суткі электразабеспячэнне з-за непагоды парушалася ў 788 населеных пунктах краіны. Паводле даных на 7.00, аднаўленчыя работы прадаўжаліся ў 128 населеных пунктах, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве энергетыкі.
Адключэнні зафіксаваны ў асноўным у Мінскай і Віцебскай абласцях. Больш за ўсё з-за непагоды пацярпелі Полацкі, Барысаўскі, Слуцкі, Ушацкі раёны. Навальніцы з моцным дажджом і шквалістым ветрам, парывы якога дасягалі 20 м/с, сталі прычынай падзення дрэў і галін на лініі электраперадачы, месцамі - іх абрыву, пашкоджання апор.
Ва ўстараненні наступстваў стыхіі было задзейнічана 148 аварыйных брыгад складам 387 чалавек і 134 адзінкі тэхнікі.
Сёння ў Беларусі таксама захоўваюцца складаныя ўмовы надвор'я: з-за моцных дажджоў аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Энергетыкі вядуць пастаянны маніторынг сітуацыі - ва ўзаемадзеянні з мясцовымі органамі ўлады, абласнымі падраздзяленнямі МНС, службамі Белгідрамета.-0-