
26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навальніцы і кароткачасовыя дажджы чакаюцца сёння ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Сёння месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы і прагрымяць навальніцы. Вецер паўночна-заходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты.
Днём чакаецца да 21-27 градусаў цяпла.-0-