Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 ліпеня 2021, 12:24

Навальніцы і гарачыня да 33 градусаў чакаюцца ў Беларусі 27 ліпеня

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навальніцы і гарачыня да 33 градусаў чакаюцца ў Беларусі 27 ліпеня, аб'яўлены жоўты ўзровень небяспекі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак прагназуецца пераменная воблачнасць. Уначы па захадзе, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Месцамі будуць моцныя ліўні, удзень у асобных раёнах град. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с, у дзённы час у асобных раёнах шквалістае ўзмацненне да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ў начны час складзе плюс 15-21 градус. Удзень паветра прагрэецца да 27-33 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі