Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 ліпеня 2020, 12:03

Навальніцы і да 31 градуса цяпла будзе 3 ліпеня ў Беларусі

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 31 градуса цяпла і навальніцы будуць 3 ліпеня ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, днём па паўднёва-ўсходняй палавіне ў асобных раёнах моцныя дажджы, град. Ноччу месцамі, раніцай і днём у многіх раёнах чакаюцца навальніцы. Раніцай будзе слабы туман. Вецер прагназуецца няўстойлівы 4-9 м/с, пры навальніцах ноччу парывы да 14 м/с, днём месцамі шквалістае ўзмацненне да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 14-20 градусаў цяпла, днём - 20-26 вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе - плюс 27-31.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі