Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 жніўня 2020, 10:16

Навальніцы і да 30 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 10 жніўня

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навальніцы і да 30 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 10 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У панядзелак у краіне будзе пераменная воблачнасць. Ноччу пераважна без ападкаў. Днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах - навальніцы. Вецер будзе няўстойлівым, скорасць дасягне 3-8 м/с, пры навальніцах - да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 12-18 градусаў цяпла. Днём паветра прагрэецца да плюс 24-30 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі