Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 жніўня 2018, 13:50

Навальніцы і да 26 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 16 жніўня

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навальніцы і да 26 градусаў чакаецца ў Беларусі 16 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе пераменная воблачнасць. Уначы ў асноўным без ападкаў, толькі месцамі па паўднёвым усходзе пройдуць невялікія дажджы. Удзень пераважна па ўсходняй палавіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах - навальніцы. Раніцай месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўночна-заходні, паўночны 4-9 м/с, пры навальніцах парывы дасягнуць 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 12-18 градусаў цяпла, удзень будзе ад 19 градусаў па поўначы да 26 градусаў цяпла па поўдні краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі