Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 чэрвеня 2024, 12:44

Наўздагад не атрымаецца. Колькі навучэнцаў здалі ЦЭ на нуль балаў, расказалі ў Мінадукацыі

Фота з архіва
Фота з архіва
10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькі навучэнцаў здалі цэнтралізаваны экзамен (ЦЭ) на нуль балаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства адукацыі.

Так, у 2024 годзе 64 удзельнікі ЦЭ набралі нуль балаў. У прыватнасці, па фізіцы такіх навучэнцаў было пяць, матэматыцы - 50, хіміі, гісторыі Беларусі і геаграфіі - па адным, біялогіі і грамадазнаўстве - па тры.

У мінулым годзе было 63 выпадкі нулявых рэзультатаў: па тры - па беларускай мове і грамадазнаўстве, па адным - па фізіцы, замежнай мове і Сусветнай гісторыі (навейшы час), пяць - па біялогіі, два - па гісторыі Беларусі, 47 - па матэматыцы.

Пры аналізе бланкаў адказаў навучэнцаў з нулявым рэзультатам выяўлена, што 38 бланкаў былі запоўнены толькі часткова. Пры гэтым пераважна была запоўнена толькі частка А, а ў частцы В было дадзена толькі некалькі адказаў. Пры гэтым у частцы А, дзе прадугледжваўся толькі адзін правільны адказ, такія навучэнцы часта ставілі некалькі метак (некаторыя прастаўлялі да пяці метак).

Пяць навучэнцаў спрабавалі ўгадваць адказы; 21 бланк запоўнены цалкам або практычна цалкам. Верагодна, навучэнцы спрабавалі рашыць заданні, але ўсе іх адказы былі няправільнымі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі