Фота з архіва
30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Непагода, якая панавала ў Беларусі 13-14 ліпеня, прывяла да аднаго з самых маштабных бураломаў у лясной гаспадарцы. У сувязі з гэтым арганізацыйным камітэтам прынята рашэнне аб пераносе I Нацыянальнага паляўнічага фестывалю Рэспублікі Беларусь на 2025 год, паведамілі БЕЛТА ў БТПР.
Цяпер вядуцца работы па ліквідацыі наступстваў стыхіі. Праблемныя месцы ёсць ва ўсіх рэгіёнах краіны, але найбольш моцна пацярпелі Гомельская, Мінская і Віцебская вобласці. На правядзенне работ накіраваны 1,5 тыс. спецыялістаў, задзейнічана розная тэхніка, у тым ліку спецыялізаваная для распілоўвання і вывазу драўніны.
Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам пастаўлены тэрмін да 1 лістапада завяршыць распрацоўку ўсіх суцэльных санітарных высечак. Гэта датычыцца тых частак ляснога фонду, якія даступны. Паколькі ёсць, напрыклад забалочаныя мясціны, тарфянікі, цяжкадаступныя ўчасткі. Тэрмін ліквідацыі наступстваў на гэтых тэрыторыях крыху зрушаны.-0-