Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 красавіка 2020, 12:58

Нацыянальны гістарычны музей у Мінску і Нясвіж увайшлі ў топ-5 лепшых музеяў СНД

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны гістарычны музей Беларусі і Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" увайшлі ў топ-5 лепшых музеяў СНД. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя партала ТурСтат.

Турыстычны партал склаў рэйтынг лепшых музеяў гісторыі і культуры Расіі і іншых краін СНД для наведванняў і віртуальных экскурсій, анлайн-тураў і выставак.

У першую дзясятку таксама ўвайшлі Дзяржаўны гістарычны музей у Маскве, Нацыянальны музей Казахстана у Нур-Султане і Цэнтральны дзяржаўны музей Казахстана ў Алматы, Нацыянальны музей гісторыі Азербайджана ў Баку, Музей гісторыі Арменіі ў Ерэване, Дзяржаўны музей гісторыі Узбекістана ў Ташкенце, Нацыянальны музей гісторыі Малдовы ў Кішынёве і Нацыянальны музей Таджыкістана ў Душанбэ.

Рэйтынг складзены па выніках аналізу папулярнасці музеяў і прапаноў віртуальных тураў па музеях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі