6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Летапіс свята "Купалле" ў Александрыі - багаты, разнастайны, насычаны культурнымі падзеямі нацыянальнага і міжнароднага маштабу. Упершыню фестываль "Александрыя збірае сяброў" прайшоў у 2010 годзе. Ідэю правядзення фестывалю на сваёй малой радзіме тады падтрымаў асабіста Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. За ўсе гады свайго існавання свята "Александрыя збірае сяброў" стала нацыянальным брэндам.
2010. Першае свята "Купалле" сабрала больш за 3 тыс. гасцей
Для ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства была арганізавана шырокая культурная праграма, пачынаючы ад "Горада майстроў" і магчымасці пакаштаваць традыцыйныя беларускія стравы і напіткі, заканчваючы канцэртнай праграмай "Купалле над Дняпром". Яркім момантам фестывалю будуць феерверк і лазернае шоу.
2011. Фестываль выйшаў за межы рэспубліканскага фармату: у ім прынялі ўдзел творчыя калектывы і майстры мастацтваў з Беларусі, Расіі і УкраіныСвята "Александрыя збірае сяброў" наведалі дзясяткі тысяч людзей. Цэнтральнай падзеяй стаў гала-канцэрт майстроў мастацтваў з трох краін "Вечар над Дняпром".
2012. Гасцямі і ўдзельнікамі свята сталі ўжо амаль 50 тыс. чалавек
На беразе Дняпра разгарнулася экспазіцыя "Горад майстроў" у выглядзе знакамітага купальскага сімвала — сонца.2013. Прайшлі фестывалі лёну, квасу, піва. Гасцямі і ўдзельнікамі свята "Купалле" былі 62 тыс. чалавек. Яркім момантам стаў гала-канцэрт "Александрыя збірае сяброў"2014. Гасцінная Александрыя сабрала сяброў пяты раз
Тады ўпершыню прайшоў "Вялікі Александрыйскі кірмаш".2015. Маштабы фестывалю пашырыліся, адбыўся дэбют пастаноўкі "Папараць-кветка"
У гэтым годзе адкрыліся пляцоўкі Міжнароднага музычна-спартыўнага свята "Вялікая бард-рыбалка", абласнога этапу рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта "Уладар сяла".
2016. Фестываль пачаўся з адкрыцця выставы-кірмашу "Дняпроўскія сустрэчы на Александрыйскім кірмашы"
2017. Гледачам прадставілі эстрадна-цыркавую пастаноўку "Купальскі сон" з удзелам калектываў з Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Польшчы2018. Лейтматывам святочных мерапрыемстваў стала тэма Малой радзімы
2019. У юбілейным, дзясятым свяце "Купалле ў Александрыі" прынялі ўдзел прадстаўнікі 7 дзяржаў - Беларусі, Расіі, Украіны, Эстоніі, Літвы, Латвіі і Польшчы
2020. На фестывалі "Александрыя збірае сяброў" усе рэгіёны Беларусі і горад Мінск прадставілі свае экспазіцыйна-тэматычныя падворкі
2021. Галоўнай тэмай свята стаў ручнік, як сімвал народнага адзінства
2022. Фестываль традыцыйна прайшоў з вялікім размахам. Госці свята маглі наведаць пляцоўку "Зроблена ў Беларусi"

2023. Фестываль быў грандыёзным і маляўнічым. Увечары на галоўнай канцэртнай пляцоўцы прайшла самая яркая і чаканая падзея свята ў Александрыі: "Галоўны канцэрт" - "народнае" шоу "Будзе вельмі цікава".-0-