Фота з архіва
4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны брэнд дзіцячых тавараў з'явіцца ў Беларусі, паведаміла журналістам старшыня канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Да 3 ліпеня плануем адкрыць у Мінску такі дзіцячы свет беларускай вытворчасці - будзе называцца "Світанак Непаседа". Гэта дзіцячы свет вачамі "Світанка", дзе на адной пляцоўцы плануем прадставіць усіх беларускіх вытворцаў адзення, абутку, цацак, дзіцячых гігіенічных сродкаў. Інакш кажучы, магазін з беларускімі таварамі для дзяцей ад нараджэння да падлеткавага ўзросту", - расказала Таццяна Лугіна.
Тут таксама можна будзе набыць адзенне, касметыку і аксесуары для цяжарных і маці.
"Думаю, што гэта будзе даволі паспяховы праект, запатрабаваны ў бацькоў і дзяцей", - дадала старшыня канцэрна "Беллегпрам".-0-