Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лістапада 2018, 09:58

Нацыянальны аэрапорт Мінск укараняе сістэму самастойнай здачы багажу

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны аэрапорт Мінск укараняе сістэму самастойнай здачы багажу пасажырамі, паведаміў у эфіры тэлеканала СТБ у праграме "Тыдзень" дырэктар дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Арцём Сікорскі, паведамляе БЕЛТА.

"Нацыянальны аэрапорт Мінск цяпер укараняе сістэму самастойнай здачы багажу пасажырамі. Яна будзе запушчана ў бліжэйшы час, што дасць магчымасць пасажыру не толькі самастойна зарэгістравацца на рэйс, але яшчэ і здаць багаж. Прычым паступова гэтыя тэхналогіі пераходзяць у нашы абласныя аэрапорты", - расказаў Арцём Сікорскі.

Акрамя таго, цяпер вядзецца работа па рэканструкцыі дзеючага аэравакзальнага комплексу для пашырэння яго прапускной здольнасці. "Прапрацоўваецца ўся неабходная праектна-каштарысная дакументацыя па будаўніцтве новага тэрмінала на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта. Плануем пачаць гэту работу пасля II Еўрапейскіх гульняў і завяршыць да чэмпіянату свету па хакеі - 2021", - адзначыў дырэктар дэпартамента.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі