Фота з архіва
21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны аэрапорт Мінск папярэджвае аб магчымых змяненях у раскладзе авіярэйсаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе аэрапорта.
"У сувязі з частымі апошнім часам абмежаваннямі па выкарыстанні паветранай прасторы ў расклад авіярэйсаў могуць уносіцца змяненні. Просім улічваць гэту інфармацыю і планаваць паездку згодна з бягучымі ўмовамі", - расказалі ў прэс-службе.
Актуальны расклад і статус патрэбнага рэйса можна знайсці на табло вылетаў/прылётаў на сайце аэрапорта або авіякампаніі.
"Персанал аэрапорта прыкладае максімальныя намаганні для хутчэйшага забеспячэння ўсіх вытворчых працэсаў па абслугоўванні рэйсаў для мінімізацыі адхіленняў ад раскладу палётаў. Нацыянальны аэрапорт Мінск просіць прабачэння за нязручнасці ўцяперашніх абставінах і заклікае пасажыраў паставіцца з разуменнем да бягучай сітуацыі", - дадалі ў прэс-службе.-0-