Сцяг Нядзеля, 16 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 лютага 2025, 13:25

Нацыянальны аэрапорт Мінск назваў папулярныя маршруты 2024 года

Фота з архіва
Фота з архіва
17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны аэрапорт Мінск падвёў вынікі 2024 года. Аб рэзультатах работы і самых запатрабаваных напрамках БЕЛТА расказалі ў прэс-службе прадпрыемства.

Муршрутная сетка пашырылася

Рэгулярныя рэйсы ў і з Нацыянальнага аэрапорта Мінск выконвалі 12 авіякампаній па 34 напрамках, у тым ліку па шасці нядаўна адкрытых.

"Белавія", доля якой у агульным аб'ёме колькасці палётаў з мінскага аэрапорта складае 65 працэнтаў, папоўніла маршрутную сетку рэгулярнымі перавозкамі Мінск - Махачкала і рэйсам ва Урумчы (КНР), а таксама аднавіла палёты ў Мурманск і стала часцей лятаць у Баку і Калінінград. Расійскі перавозчык Red Wings звязаў Мінск паветраным мостам з Архангельскам, Ульянаўскам і Чэлябінскам. Авіякампанія "Азімут" аднавіла рэйсы з Мінеральных Вод", - расказалі ў прэс-службе. "Аэрафлот" павялічыў колькасць палётаў з Масквы, а "Узбекскія авіялініі" - з Ташкента. Пад канец года новым маршрутам Мінск - Сіянь (КНР) парадавала пасажыраў Air China.

Найбольш папулярнымі расійскімі напрамкамі застаюцца Масква і Санкт-Пецярбург, міжнароднымі - Дубай, Стамбул, Тбілісі. Таксама істотна павялічыўся пасажырапаток на рэйсах у Пекін і Нью-Дэлі (Індыя).

"Нацыянальны аэрапорт прадаўжае прыцягваць замежныя авіякампаніі да супрацоўніцтва. Перспектыўныя рынкі для развіцця авіязносін уяўляюць сабой краіны СНД, Блізкі Усход, Кітай, а таксама турыстычныя мекі Тайланд, В'етнам, Егіпет і інш.", - адзначылі ў прэс-службе.

Абнаўленне інфраструктуры


У 2024 годзе прадоўжылася работа па мадэрнізацыі абсталявання і тэхнічным пераўзбраенні паветранай гавані. Наладжана ўзаемадзеянне з прадпрыемствамі айчыннай прамысловасці ў мэтах імпартазамяшчэння.

"Актыўна развіваецца аэрадром Орша, які спецыялізуецца на абслугоўванні грузавых паветраных суднаў. Іх колькасць за справаздачны год павялічылася на 35 працэнтаў, аб'ём апрацаванага грузу вырас на 88 працэнтаў", - праінфармавалі ў прэс-службе.

З 2023 года ў структуру Нацыянальнага аэрапорта ўключаны Магілёўскі філіял, аэрадром якога дазваляе прымаць практычна любыя тыпы паветраных суднаў з некаторымі абмежаваннямі. Для развіцця вытворчай дзейнасці тут пачата запраўка паветраных суднаў авіяцыйным палівам па канкурэнтаздольных цэнах. За мінулы год філіял абслужыў 36 рэйсаў. Запланавана аднаўленне палётнай праграмы. З 28 красавіка адкрываецца рэгулярны рэйс у Маскву, у маі дабавіцца чартарны напрамак - Анталья (Турцыя).

"Зыходзячы з заявак авіякампаній, вызначана вытворчая праграма на бягучы год, што дасць магчымасць забяспечыць перспектыўнае развіццё РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" і яго філіялаў", - дадалі ў прэс-службе.

Станоўчыя тэндэнцыі


Як адзначылі ў Нацыянальным аэрапорце, калектыву ўдалося замацаваць станоўчыя тэндэнцыі развіцця. Свой рэзультат далі своечасовыя меры па вызваленні абаротных сродкаў, зніжэнні затрат, пашырэнні маршрутнай сеткі, пошуку альтэрнатыўных перавозчыкаў, нарошчванні экспартнага патэнцыялу, росце даходаў і выхадзе на прыбытковую работу.

"Прагнозныя параметры сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2024 год выкананы. Колькасць самалёта-вылетаў за мінулы год павялічылася на 9 працэнтаў, аб'ём апрацаванага грузу - на 17 працэнтаў, рост пасажырапатоку забяспечаны на ўзроўні 13 працэнтаў. Колькасць абслужаных пасажыраў перасягнула адзнаку 2,8 млн чалавек", - паведамілі ў прэс-службе.

У 2024 годзе Нацыянальны аэрапорт Мінск быў занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненне найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2023 годзе. Перамога дасталася і ў конкурсе "Лепшы аэрапорт года краін СНД", які праводзіцца асацыяцыяй "Аэрапорт" грамадзянскай авіяцыі краін - удзельніц СНД (Масква). Аэрапорт стаў дыпламантам конкурсу Беларускай гандлёва-прамысловай палаты "Лепшы экспарцёр 2023 года", удастоены іншых узнагарод конкурсаў рэспубліканскага значэння.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі