Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 мая 2020, 13:22

Нацыянальная бібліятэка Беларусі падтрымае медыкаў у барацьбе з COVID-19

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная бібліятэка Беларусі падтрымае медыкаў у барацьбе з COVID-19, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

"З сённяшняга дня на электронным светлавым табло Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з'явіцца графічны малюнак у падтрымку медыцынскіх работнікаў з надпісам "Мы разам! Беларусь супраць COVID-19!", "Дзякуй медыкам! Дзякуй усім, хто дапамагае змагацца з вірусам!" - расказалі ў НББ.

У сувязі з распаўсюджваннем COVID-19 беларускія медработнікі працуюць у складаных умовах з павышанай нагрузкай. "Мэта акцыі - выказаць словы ўдзячнасці і падтрымкі тым, хто працуе на мяжы сваіх сіл і ад каго залежыць наша з вамі здароўе і будучыня", - дадалі ва ўстанове.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі