Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 ліпеня 2024, 20:00

Нацбанк выпусціць памятныя манеты да 25-годдзя Саюзнай дзяржавы

Фота з архіва
Фота з архіва
29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк выпусціць у абарачэнне з 5 жніўня памятныя манеты "Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. 25 гадоў". Гэта прадугледжана пастановай праўлення Нацбанка ад 18 ліпеня нумар 215, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

У тым ліку будуць выпушчаны сярэбраныя манеты наміналам Br20, тыражом 1500 штук, а таксама медна-нікелевыя - наміналам Br1, тыражом 3000 штук.

Манеты ўяўляюць сабой законны плацежны сродак Беларусі і абавязковыя да прыёму па намінальнай вартасці пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

Прававы акт прыняты ў адпаведнасці з Банкаўскім кодэксам.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі