Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 верасня 2019, 14:57

Нацбанк прапануе школьнікам стаць першымі наведвальнікамі абноўленай экспазіцыі Музея грошай

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк прапануе школьнікам стаць першымі наведвальнікамі абноўленай экспазіцыі Музея грошай, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей рэгулятара.

19 кастрычніка 2019 года спаўняецца 25 гадоў з моманту заканадаўчага замацавання беларускага рубля ў якасці адзінага законнага плацежнага сродку Рэспублікі Беларусь. У гэты дзень у Нацыянальным банку адбудзецца ўрачыстае адкрыццё абноўленай экспазіцыі Музея грошай, прысвечанай гісторыі грашовага абарачэння і рабоце банкаўскіх устаноў на тэрыторыі нашай краіны.

Плануецца, што першымі наведвальнікамі Музея грошай стануць вучні аднаго з класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі краіны. Для іх будзе праведзена эксклюзіўная экскурсія з удзелам старшыні праўлення Нацыянальнага банка Паўла Калаура. Гасцей мерапрыемства чакаюць сюрпрызы і падарункі.

Каб атрымаць шанц стаць першымі наведвальнікамі абноўленага Музея грошай, вучням неабходна падрыхтаваць і да 1 кастрычніка накіраваць у Нацбанк калектыўнае (ад свайго класа) відэавіншаванне з 25-гадовым юбілеем беларускага рубля (або спасылку на яго). У электронным пісьме трэба пазначыць населены пункт, школу, клас, кантактныя даныя класнага кіраўніка.

Аўтары лепшага відэавіншавання будуць запрошаны 19 кастрычніка на адкрыццё абноўленай экспазіцыі Музея грошай. Усе астатнія класы, якія ўдзельнічалі ў конкурсе, атрымаюць магчымасць трапіць на экскурсію ў прыярытэтным парадку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі