Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 мая 2022, 18:48

Нацбанк да юбілею пракуратуры Беларусі выпусціць памятныя манеты

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 20 мая выпусцяць у абарачэнне памятныя манеты "Пракуратура Беларусі. 100 гадоў", якія з'яўляюцца законным плацежным сродкам. Рашэнне замацавана пастановай Нацыянальнага банка ад 10 мая 2022 года нумар 184, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Будуць выпушчаны сярэбраная манета "Пракуратура Беларусі. 100 гадоў" наміналам Br10, тыражом 999 штук, а таксама медна-нікелевая манета "Пракуратура Беларусі. 100 гадоў" наміналам Br1, тыражом 1499 штук.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі