Фота з архіва
2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны банк аб'яўляе аб правядзенні конкурсу на лепшую работу па эканамічнай тэматыцы сярод студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка Беларусі.
Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях: агульны конкурс прадугледжаны для работ студэнтаў і магістрантаў, эканамічныя работы аспірантаў журы ацэніць асобна.
У конкурсе могуць прыняць удзел як індывідуальна, так і ў складзе калектываў, студэнты, магістранты і аспіранты ўстаноў вышэйшай адукацыі і арганізацый, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы паслявузаўскай адукацыі Беларусі.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 3 кастрычніка накіраваць на электронны адрас konkurs@nbrb.by заяўку, сваю конкурсную работу і справаздачу аб праверцы яе на арыгінальнасць. Падрабязная інфармацыя аб конкурсе (тэрміны і парадак яго правядзення, а таксама патрабаванні, што прад'яўляюцца да ўдзельнікаў і іх конкурсных работ) размешчана на Адзіным партале фінансавай дасведчанасці. Пераможцы і прызёры конкурсу будуць аб'яўлены не пазней за 27 снежня.
Галоўны прыз у кожнай намінацыі - грашовая прэмія ў памеры Br1,2 тыс. Таксама грашовымі прэміямі ў кожнай з катэгорый будуць адзначаны конкурсныя работы, якія занялі другое і трэцяе месцы, - Br1 тыс. і Br800 адпаведна. Па рашэнні экспертнага савета грашовымі прэміямі ў памеры Br200 могуць быць адзначаны работы фіналістаў, якія не занялі прызавыя месцы.-0-