Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 верасня 2024, 12:07

Натарыусы ў Беларусі 17 верасня будуць кансультаваць бясплатна
 

Фота з архіва
Фота з архіва
11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Натарыусы ў Беларусі 17 верасня будуць кансультаваць бясплатна, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар Беларускай натарыяльнай палаты Юрый Лукашэвіч.

Удзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі, прымеркаванай да святкавання Дня народнага адзінства, прымуць усе натарыяльныя канторы і натарыяльныя бюро краіны.

На працягу рабочага дня жыхары і госці Беларусі як пры асабістым звароце да натарыуса, так і па тэлефонах натарыяльных кантор і бюро змогуць атрымаць кансультацыю па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, у тым ліку па афармленні спадчынных правоў, даверанасцей, складанні завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэнні нерухомай маёмасці, ажыццяўленні выканаўчых надпісаў і інш.

Правядзенне ў ходзе прававой асветы такіх акцый, прымеркаваных да дзяржаўных свят і іншых дат, для натарыяльнай супольнасці Беларусі стала традыцыйным. Мэтай такіх мерапрыемстваў з'яўляецца перш за ўсё забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, павышэнне ўзроўню правасвядомасці, прававой культуры і дасведчанасці насельніцтва.

"Штогод мы адзначаем папулярнасць і запатрабаванасць акцый па бясплатным кансультаванні сярод грамадзян і гасцей нашай рэспублікі. Так, у мінулым годзе ў ходзе рэспубліканскіх і рэгіянальных акцый адказы на пытанні, якія цікавяць, атрымалі больш за 36 тыс. чалавек. За першае паўгоддзе бясплатную прававую дапамогу ў ходзе нашых акцый атрымалі больш за 16 тыс. грамадзян", - сказаў Юрый Лукашэвіч.

Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама час іх работы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты ў раздзеле "Знайсці натарыуса".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі