Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 красавіка 2021, 19:37

Натарыусы Ленінскага і Фрунзенскага раёнаў Мінска 16 красавіка дадуць бясплатныя кансультацыі

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Натарыусы трох натарыяльных кантор Ленінскага і дзвюх (нумар 2 і нумар 3) Фрунзенскага раёнаў Мінска правядуць мерапрыемствы па бясплатным кансультаванні ў гонар дзён утварэння аднайменных раёнаў сталіцы. Такая інфармацыя размешчана на сайце Беларускай натарыяльнай палаты, паведамляе БЕЛТА.

Даведацца ўсе тонкасці, якія могуць узнікнуць пры ажыццяўленні пэўных натарыяльных дзеянняў, і як лепш з прававога пункту гледжання зрабіць у той ці іншай жыццёвай сітуацыі, можна ў пятніцу, 16 красавіка. У гэты дзень названыя натарыяльныя канторы правядуць бясплатныя кансультацыі для сваіх наведвальнікаў.

Акрамя таго, натарыусы натарыяльнай канторы нумар 1 Фрунзенскага раёна Мінска 21 красавіка будуць даваць бясплатныя кансультацыі па тэлефоне. Адрасы і нумары тэлефонаў натарыяльных кантор з актуальным графікам іх работы размешчаны на сайце Мінскай гарадской натарыяльнай палаты ў раздзеле "Знайсці натарыуса".

Мерапрыемствы па бясплатным кансультаванні будуць праходзіць у бягучым годзе і ў іншых натарыяльных канторах, а таксама ў натарыяльных бюро Мінска. Так, бліжэйшым адзіным днём па бясплатным кансультаванні ва ўсіх натарыяльных канторах і бюро сталіцы будзе 7 мая - падчас рэспубліканскай акцыі, прымеркаванай да Дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі