Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 лістапада 2018, 13:41

Натарыусы бясплатна пракансультуюць грамадзян 30 лістапада

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Натарыусы Беларусі будуць кансультаваць бясплатна 30 лістапада, рэспубліканская дабрачынная акцыя традыцыйна прымеркавана да святкавання Дня юрыста. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Беларускай натарыяльнай палаце.

Жыхары Беларусі і госці краіны змогуць атрымаць кансультацыю па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса. У тым ліку гэта тэмы афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэння нерухомай маёмасці, ажыццяўлення выканаўчых надпісаў і інш. Бясплатна пракансультавацца можна будзе ва ўсіх натарыяльных канторах і натарыяльных бюро краіны.

"Правядзенне ў рамках прававой дасведчанасці такіх акцый, прымеркаваных да дзяржаўных свят і іншых памятных дат, для натарыяльнай супольнасці Беларусі стала традыцыйным. Мэтай такіх мерапрыемстваў з'яўляецца перш за ўсё забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, павышэнне ўзроўню правасвядомасці, прававой культуры і дасведчанасці насельніцтва", - адзначылі ў Беларускай натарыяльнай палаце.

Поўны спіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама час іх работы можна ўдакладніць на сайце belnotary.by ў раздзеле "Знайсці натарыуса".-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі