Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 чэрвеня 2020, 11:02

Натарыусы 2 ліпеня правядуць для грамадзян бясплатныя кансультацыі

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Натарыусы Беларусі 2 ліпеня бясплатна пракансультуюць грамадзян па пытаннях, звязаных з натарыяльнымі дзеяннямі, паведаміў БЕЛТА памочнік старшыні Беларускай натарыяльнай палаты (БНП) Артур Стрэх.

Удзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі па бясплатным прававым кансультаванні, прысвечанай Дню Незалежнасці Беларусі і 76-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прымуць усе натарыяльныя канторы і бюро рэспублікі.

Звярнуўшыся да натарыуса на працягу рабочага дня, грамадзяне могуць атрымаць кансультацыю па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, у тым ліку афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэння нерухомай маёмасці і выканаўчых надпісаў. Спецыялісты дадуць кансультацыі і па тэлефоне або з дапамогай мэсэнджараў. Пазваніўшы ў натарыяльную кантору або натарыяльнае бюро, можна ўзгадніць найбольш зручны фармат, у тым ліку з дапамогай сродкаў відэасувязі.

Такія акцыі, прымеркаваныя да дзяржаўных свят і іншых памятных дат, для натарыяльнай супольнасці Беларусі сталі традыцыйнымі. Мерапрыемствы перш за ўсё накіраваны на абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян, павышэнне ўзроўню правасвядомасці, прававой культуры і дасведчанасці насельніцтва.

Час работы натарыяльных кантор і бюро рэспублікі, а таксама актуальныя кантактныя даныя можна ўдакладніць на афіцыйным сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by ў раздзеле "Знайсці натарыуса".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі