29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская натарыяльная палата і Натарыяльная палата Азербайджана падпісалі 29 лістапада мемарандум аб супрацоўніцтве ў час навукова-практычнага семінара "Асенняя школа права" ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай натарыяльнай палаты.
Подпісы пад дакументам паставілі кіраўнікі арганізацый - Наталля Барысенка і Гусейн Мамедаў.
Мемарандум прадугледжвае абмен інфармацыяй і супрацоўніцтва ў галіне фарміравання і рэалізацыі лепшых натарыяльных практык, нарматворчасці ў сферы натарыята і натарыяльнай дзейнасці, падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі натарыусаў і ўдасканалення электронных сістэм. Акрамя таго, бакі дамовіліся ўзаемадзейнічаць і ў рабоце па павышэнні прававой свядомасці, прававой культуры натарыусаў і культуры абслугоўвання кліентаў.
Паводле слоў старшыні Беларускай натарыяльнай палаты Наталлі Барысенка, падпісанне мемарандума з'яўляецца важным крокам да паглыблення і інтэнсіфікацыі беларуска-азербайджанскага ўзаемадзеяння ў натарыяльнай сферы. "Гэта дасць магчымасць нам не толькі праводзіць сумесныя праекты і мерапрыемствы, але і ў цэлым працаваць над павышэннем узроўню прадастаўлення натарыяльных паслуг грамадзянам Беларусі і Азербайджана", - пераканана кіраўнік.
"Асенняя школа права" - штогадовае мерапрыемства, якое праводзіцца Саветам маладых натарыусаў Беларускай натарыяльнай палаты. Лектарамі выступаюць вопытныя натарыусы, у тым ліку з замежных краін, якія абмяркоўваюць важныя аспекты натарыяльнай дзейнасці. У гэтым годзе ў якасці запрошаных спікераў выступілі натарыусы з Расіі і Азербайджана.-0-