Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 лістапада 2020, 11:30

Наскевіч: Следчы камітэт Расіі - наш галоўны партнёр

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Следчы камітэт амаль за дзевяць гадоў работы наладзіў цеснае і эфектыўнае супрацоўніцтва са следчымі ведамствамі многіх краін, аднак СК Расіі - наш галоўны партнёр. Аб гэтым у інтэрв'ю часопісу "Записки следователя" расказаў старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч.

Ён канстатаваў, што паміж двума ведамствамі не толькі наладжаны высокі ўзровень узаемадзеяння пры аказанні прававой дапамогі па крымінальных справах, але і абмен перадавымі тэхналогіямі па арганізацыі і правядзенні расследавання. Следчыя дзвюх краін абменьваюцца вопытам кадравай работы, развіваюць супрацоўніцтва ў форме сумесных навукова-практычных мерапрыемстваў. Прадаўжаецца работа па навучанні і павышэнні кваліфікацыі следчых ва ўстановах адукацыі як Расіі, так і Беларусі.

"Такое супрацоўніцтва мае высокую выніковасць. Так, дзейнасць расійскіх спецыялістаў-псіхолагаў, якія працавалі са сведкамі па крымінальнай справе, узбуджанай па факце забойства прадпрымальніка з горада Беразіно, дала магчымасць узнавіць знешнасць мяркуемага злачынца і зрабіць яго суб'ектыўны мастацкі партрэт, што дапамог знайсці аднаго з забойцаў. У ліпені 2019 года Мінскім абласным судом быў вынесены прыгавор: двое грамадзян Беларусі прызнаны вінаватымі, адзін з іх з улікам раней учыненага злачынства прыгавораны да пажыццёвага зняволення, другі - да 24 гадоў пазбаўлення волі", - расказаў Іван Наскевіч.

Паводле яго слоў, кожнае восьмае злачынства ў мінулым годзе ў Беларусі было ўчынена ў сферы высокіх тэхналогій (12 працэнтаў ад агульнай колькасці), у першай палавіне 2020 года гэты паказчык яшчэ больш вырас. Паспяхова расследаваць іх было б немагчыма без дапамогі і ўзаемадзеяння з калегамі з іншых краін, асабліва - з расійскімі.

"Прывяду прыклад. У ліпені мінулага года Следчым камітэтам Беларусі было завершана расследаванне крымінальнай справы ў адносінах да жыхара Мінска, які вырабляў ролікі парнаграфічнага характару і распаўсюджваў іх у інтэрнэце на тэрыторыі Расіі, ЗША, Украіны і іншых краін. Для сумеснай работы па выкрыцці асоб, якія набывалі парнаграфічныя матэрыялы ў абвінавачанага і жадалі прыехаць у Беларусь для сексуальнай эксплуатацыі заведама малалетніх, у студзені 2019 года да нас прыязджалі прадстаўнікі цэнтральнага бюро Інтэрпола з Францыі. Пры расследаванні гэтай справы ўзаемадзейнічалі з праваахоўнымі органамі Расіі, ЗША, Германіі, Украіны і іншых краін, намі накіроўваліся міжнародныя даручэнні, - паведаміў старшыня Следчага камітэта. - Вынікам сумеснай работы стала ўстанаўленне грамадзяніна Ірака, які прымаў актыўны ўдзел ва ўчыненні цяжкіх злачынстваў супраць палавой свабоды на тэрыторыі Беларусі. Цяпер па матэрыялах Следчага камітэта Беларусі замежны грамадзянін затрыманы ў сябе ў краіне і адносна яго вядзецца крымінальнае праследаванне".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі