ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 3 снежня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 кастрычніка 2020, 15:08

Нарышкін расказаў аб падрабязнасцях сустрэчы з Лукашэнкам

Сяргей Нарышкін і Аляксандр Лукашэнка
Сяргей Нарышкін і Аляксандр Лукашэнка

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дырэктар Службы знешняй разведкі Расіі Сяргей Нарышкін расказаў журналістам аб падрабязнасцях сустрэчы, праведзенай з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сяргей Нарышкін адзначыў, што з Прэзідэнтам Беларусі адбылася грунтоўная размова, якая датычыцца саюзніцкіх адносін, канцэнтрацыі намаганняў на пытаннях бяспекі.

Абмяркоўвалася і ўмацаванне супрацоўніцтва ў розных сферах, не толькі па лініі спецслужбаў. У прыватнасці, ішла размова аб развіцці эканамічнага і ваенна-палітычнага супрацоўніцтва.

Асобныя пытанні супрацоўніцтва паміж спецслужбамі будуць разгледжаны сёння ў час сумеснага пасяджэння калегій КДБ і СЗР. "Гэта ўжо традыцыйны інструмент нашага ўзаемадзеяння паміж дзвюма спецслужбамі. Мы штогод на такіх пасяджэннях падводзім вынікі работы за папярэднія перыяды і будуем сумесныя планы работы на будучае", - адзначыў Сяргей Нарышкін.

Па просьбе журналістаў ён канкрэтызаваў вынікі работы дзвюх спецслужбаў і перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, адзначыўшы, што з-за спецыфікі іх дзейнасці не ўсе вынікі "могуць быць прад'яўлены грамадству". "Мы ў апошнія гады істотным чынам задзейнічалі аналітычны патэнцыял нашых службаў і дапамагаем адзін аднаму, больш таго, рыхтуем разам сур'ёзныя дакументы з аналізам развіцця сітуацыі ў той ці іншай так званай гарачай кропцы свету", - сказаў ён. На базе аператыўнай і разведвальнай інфармацыі, атрыманай СЗР і КДБ, рыхтуецца аналітычная інфармацыя, якая датычыцца пагроз інтарэсам абедзвюх дзяржаў. "Акрамя таго, мы вядзём значны абмен аператыўнай і разведвальнай інфармацыяй па тэматыцы процідзеяння і барацьбы з міжнародным тэрарызмам. Нас цікавіць усё, што датычыцца транзіту тэрарыстаў, каналаў атрымання фінансавых рэсурсаў, планаў, задум тэрарыстычных арганізацый, асобных груповак, планы, якія яны выношваюць адносна Беларусі, Расійскай Федэрацыі - гэта вельмі актыўны напрамак супрацоўніцтва", - дадаў кіраўнік СЗР.

Ён таксама згадаў супрацоўніцтва ў сферы навучання і падрыхтоўкі кадраў на базе расійскай Акадэміі знешняй разведкі і вучэбнага цэнтра СЗР па перападрыхтоўцы кадраў, павышэнні кваліфікацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі