Фота з архіва
13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Напярэдадні прафесійнага свята Дня работнікаў лесу больш за 700 леснікоў удастоены ўзнагарод Мінлясгаса, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.
Звання "Ганаровы лесавод" удастоены 11 чалавек, нагрудны знак "30 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь" атрымаюць 72 чалавекі, "20 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь" - 163 чалавекі, "10 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь" - 189 чалавек. Ганаровай граматай Міністэрства лясной гаспадаркі будуць адзначаны 82 работнікі, граматай - 87, падзякай міністра - 117 работнікаў.
Акрамя таго, праца работнікаў лясной гаспадаркі адзначана і іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання. Напярэдадні ў рамках урачыстага мерапрыемства адбылося ўзнагароджанне. А таксама сотні работнікаў адзначаны ўзнагародамі абласных аб'яднанняў і лесагаспадарчых устаноў.
Сёння ў галіне пройдуць заключныя абласныя ўрачыстыя мерапрыемствы, на якіх будзе ўручана большасць узнагарод. Па традыцыі ў іх прыме ўдзел і кіраўніцтва галіны. Міністр Аляксандр Кулік павіншуе лесаводаў Магілёўшчыны, першы намеснік міністра Аляксандр Драгун - лесаводаў Гомельшчыны.-0-