Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 ліпеня 2020, 14:00

НАН прапануе прысылаць успаміны, дакументы і фота ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук прапануе прысылаць матэрыялы аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку ўспаміны, дакументальныя сведчанні, фотаздымкі, паведаміў сёння журналістам дырэктар Інстытута Вячаслаў Даніловіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

НАН выступіла ініцыятарам усебеларускай акцыі па стварэнні народнага летапісу вайны. Яе мэта - ўвекавечанне і захаванне памяці пакалення пераможцаў. Сёння ў Мінску прэзентавалі першую кнігу. Але акцыя прадаўжаецца. Інстытут гісторыі НАН па-ранейшаму прымае матэрыялы як у электронным, так і ў папяровым выглядзе. "Мы просім, каб людзі разам з матэрыяламі прысылалі свае фота і кароткую інфармацыю пра сябе (хто яны, дзе жывуць), пазначалі нумар тэлефона, каб з імі можна было звязацца і атрымаць дадатковыя даныя", - сказаў Вячаслаў Даніловіч.

Вучоны параіў перадаваць дакументы і ордэны ў музеі, а ў НАН перадаваць пераведзеныя ў лічбавы фармат матэрыялы. "Для нас прасцей, калі матэрыялы паступаюць у электронным выглядзе. Але калі няма такой магчымасці, можна адправіць па пошце або прынесці непасрэдна ў інстытут", - адзначыў ён.

На сайце Інстытута гісторыі размешчана інфармацыя аб акцыі і кантактныя даныя. Адрас электроннай пошты: nl19411945@mail.ru. Кантактны тэлефон - 8 (017) 378-24-21.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі