Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 жніўня 2022, 13:02

НАН да Фестывалю навукі аб'явіла конкурс на лепшую скульптуру з другаснай сыравіны

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі сумесна з рухам "Мэта 99" аб'яўляе конкурс на лепшую скульптуру з другаснай сыравіны "Фігура чалавека", які пройдзе на Фестывалі навукі - 2022, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН.

"У конкурсе могуць прыняць удзел усе жадаючыя без узроставых абмежаванняў. Конкурсныя работы павінны ўяўляць сабой фігуру чалавека, які стаіць прама, і могуць быць выкананы як з аднаго, так і з некалькіх відаў другасных рэсурсаў", - расказалі ў прэс-службе.

Конкурс будзе праходзіць у тры этапы. У час адборачнага аргкамітэт конкурсу па фатаграфіі вызначыць работы, якія адпавядаюць усім умовам і будуць дапушчаны да наступных этапаў. Глядацкі этап прадугледжвае анлайн-галасаванне за фатаграфію работы, што спадабалася. Набраўшая найбольшую колькасць галасоў, атрымае прыз глядацкіх сімпатый - электрасамакат. У фінале конкурсная камісія ацэніць работы і вызначыць 15 лепшых. Для пераможцаў прадугледжаны ўзнагароды ў выглядзе бесправадных калонак.

Падаць заяўку на ўдзел у конкурсе можна да 3 верасня. Фінал пройдзе 10 верасня ў час Фестывалю навукі ў Цэнтральным батанічным садзе ў Мінску.

"Арганізатары не абмяжоўваюць творчы патэнцыял удзельнікаў, але нагадваюць, што конкурсныя работы павінны адпавядаць патрабаванням, апісаным у палажэнні аб конкурсе. Гэтыя патрабаванні і форма рэгістрацыі размешчаны на сайце мерапрыемства - scifest.by", - дадалі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі