Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 студзеня 2018, 15:20

НАН Беларусі сфарміруе топ-100 лепшых распрацовак Года навукі для розных галін эканомікі

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі сфарміруе топ-100 лепшых распрацовак 2017 года - Года навукі для розных галін эканомікі, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Прэзідыума НАН Уладзімір Гусакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас склалася традыцыя пры падвядзенні вынікаў года вызначаць топ-10 найбольш значных навуковых дасягненняў. Мы гэтымі днямі ўжо абнародавалі топ-10 распрацовак за 2017 год. Цяпер фарміруем топ-100 па выніках мінулага года для розных галін эканомікі", - сказаў Уладзімір Гусакоў.

Сярод топ-10 рэзультатаў дзейнасці вучоных НАН Беларусі за 2017 год у галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў - распрацоўка малагабарытнага мабільнага суперкамп'ютара для апрацоўкі вялікіх масіваў даных і вырашэння задач высокадакладнага мадэлявання і праектавання, устанаўленне малекулярнага механізма падаўлення імунітэту чалавека мікабактэрыямі Mycobacterium tuberculosis у мэтах стварэння процітуберкулёзных прэпаратаў новага пакалення, метадалогія канверсавання электроннага арфаграфічнага запісу беларускіх слоў у фанетычную транскрыпцыю і стварэнне першага поўнага беларускага лінгвістычнага даведніка, а таксама адкрыццё ў Палессі ўнікальных для сусветнай гістарычнай навукі славянскіх паселішчаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі