Фота НАН
5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Кітайская акадэмія навук падпісалі пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве і план мерапрыемстваў па актывізацыі супрацоўніцтва на 2025-2030 гады. Подпісы пад дакументамі паставілі старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Каранік і прэзідэнт Кітайскай акадэміі навук Хоу Цзяньга, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН.
Пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і КАН накіравана на ўзмацненне навукова-тэхнічных патэнцыялаў Беларусі і Кітая, развіццё і пашырэнне адносін паміж краінамі, садзейнічанне навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву і практычнай рэалізацыі сумеснай дзейнасці ў галінах навукі і тэхнікі, якія ўяўляюць сабой узаемны інтарэс. Асноўнымі задачамі супрацоўніцтва вучоных дзвюх краін з'яўляюцца стварэнне спрыяльных умоў для арганізацыі сумесных распрацовак, камерцыялізацыі рэзультатаў сумеснай дзейнасці ў дзвюх краінах, абмену ідэямі і інфармацыяй, сумеснага выкарыстання навуковай інфраструктуры абедзвюх краін.
НАН Беларусі і КАН плануюць стварэнне сумесных цэнтраў і лабараторый на базе акадэмій навук дзвюх краін і Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", правядзенне сумесных даследаванняў і навукова-тэхнічных мерапрыемстваў па шырокім спектры напрамкаў, арганізацыю стажыровак і вучобы ў магістратуры і аспірантуры ўніверсітэтаў акадэмій.
У якасці прыярытэтных вызначаны наступныя напрамкі: мікраэлектроніка і прыборабудаванне, машынабудаванне, у тым ліку распрацоўкі ў галіне электратранспарту, касмічныя, аптычныя і лазерныя тэхналогіі, інфармацыйныя тэхналогіі і штучны інтэлект. Вучоныя Беларусі і Кітая будуць супрацоўнічаць у галіне энергетыкі, нанаматэрыялаў і нанатэхналогій, біятэхналогій і медыцыны, хімічных тэхналогій, экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя. Не застанецца без увагі і такая тэматыка, як захаванне гісторыка-культурнай спадчыны народаў дзвюх краін.
Як адзначыў у час сустрэчы Уладзімір Каранік, Беларусь і Кітай звязваюць доўгія гады плённага партнёрства, заснаванага на ўзаемнай павазе, даверы і імкненні да інавацыйнага развіцця. "Кітай з'яўляецца адным з ключавых стратэгічных партнёраў Беларусі ў галіне навукі, тэхналогій і высокатэхналагічных вытворчасцей. Хачу падкрэсліць, што Нацыянальная акадэмія навук Беларусі як вышэйшая дзяржаўная навуковая арганізацыя краіны актыўна развівае і ўмацоўвае навуковую кааперацыю з КНР. Узаемадзеянне з навуковымі цэнтрамі і прадпрыемствамі Кітая - адзін з прыярытэтных напрамкаў развіцця міжнароднай дзейнасці Акадэміі навук", - падкрэсліў ён.
Таксама адбыліся перагаворы Уладзіміра Караніка з Хоу Цзяньга. Былі абмеркаваны перспектыўныя напрамкі і механізмы пашырэння супрацоўніцтва паміж НАН Беларусі і Кітайскай акадэміяй навук. Члены беларускай дэлегацыі наведалі Навукова-даследчы інстытут мікраэлектронікі КАН і Навукова-даследчы інстытут паўправаднікоў КАН.-0-