8 лістапада, Пінск /Кар. БЕЛТА/. Пінску ёсць што паказаць і аб чым расказаць гасцям "Марафону адзінства". Аб гэтым журналістам заявіў старшыня Пінскага гарвыканкама Валерый Рабкавец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нам прыемна адчуваць сябе ўдзельнікамі такой маштабнай грамадска-культурнай акцыі, як "Марафон адзінства". Нам ёсць што паказаць і аб чым расказаць. Пінск уносіць значны ўклад у развіццё вобласці і рэспублікі", - сказаў Валерый Рабкавец.
Паводле слоў старшыні Пінскага гарвыканкама, сёння практычна кожнае прадпрыемства горада праходзіць мадэрнізацыю, будуюцца новыя прадпрыемствы. "Нашы брэнды ведаюць не толькі ў рэспубліцы. Гэта "Пінскдрэў", "Палессе", "АМКАДОР". А яшчэ ў Пінску вялікая колькасць помнікаў гісторыі. Пінск - старажытны горад. Раю гасцям пачаць знаёмства з горадам з Музея Беларускага Палесся, прайсціся па пешаходнай вуліцы, дзе знаходзіцца шмат помнікаў гісторыі", - адзначыў ён.

Валерый Рабкавец дадаў, што ўдзельнікі "Марафону адзінства" і госці горада, азнаёміўшыся з Пінскам, абавязкова захочуць сюды вярнуцца. "Думаю, "Марафон адзінства" яшчэ мацней аб'яднае і з'ядняе наш народ", - рэзюмаваў старшыня гарвыканкама.-0-
Фота Віталя Піваварчыка