ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 28 мая 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 мая 2020, 14:08

Накіроўваць дзяцей на аздараўленне ў стацыянарныя лагеры прапануецца не раней за 15 чэрвеня

Фота з архіва
Фота з архіва

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі крыху карэкціруецца праграма летняга аздараўлення школьнікаў. Накіроўваць іх у стацыянарныя лагеры, хутчэй за ўсё, пачнуць не раней за 15 чэрвеня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.

"Сумесна з Міністэрствам аховы здароўя, Мінадукацыі цяпер абмяркоўваем і павінны 15 мая ўнесці прапановы ва ўрад па тэрмінах правядзення летняй аздараўленчай кампаніі. Пакуль плануем, што яна пачнецца 15 чэрвеня. Гэта значыць, накіроўваць у стацыянарныя лагеры будуць не раней за гэты тэрмін. Дзённыя прышкольныя лагеры па заяўным прынцыпе арганізуем пад патрэбнасці", - расказаў Генадзь Балбатоўскі.

Пакуль плануецца, што гэтым летам у лагерах розных тыпаў аздаровяцца больш за 394 тыс. беларускіх школьнікаў. Усе падрыхтоўчыя мерапрыемствы ідуць па графіку, праводзяцца пасяджэнні выканкамаў па ўзгадненні аб'ёмаў і ўстанаўленні тэрмінаў кампаніі. Узгоднены памеры датацый для зніжэння кошту пуцёвак, вызначаны сумы бюджэтнага фінансавання. "Нават калі мы пачнём аздараўленне з 15 чэрвеня, то паспеем правесці чатыры змены па 18 дзён, інтэрвалы паміж імі можна скараціць (па санэпідрэжыме) да сутак", - дадаў Генадзь Балбатоўскі.

Усяго на правядзенне летняй аздараўленчай кампаніі ў бягучым годзе рэспубліканскаму цэнтру з бюджэту выдзелена амаль Br50 млн, з якіх толькі каля Br550 тыс. пойдуць на фінансаванне мерапрыемстваў па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы здраўніц. Уся астатняя сума накіравана на патанненне кошту пуцёвак. Між тым уся сума, якую плануецца накіраваць на падрыхтоўку і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, складае амаль Br15 млн (з улікам названых вышэй бюджэтных сродкаў, сродкаў рэспубліканскага суботніка і грошай уласнікаў).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі