Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: ID-картка беларуса
Учора 15:31 Стужка навiн
Усе навіны

Найноўшыя беларускія сістэмы залпавага агню "Паланэз" упершыню былі паказаны на парадзе ў Мінску

Грамадства 09.05.2015 | 11:55
9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Найноўшыя беларускія сістэмы залпавага агню "Паланэз" упершыню былі паказаны сёння на ваенным парадзе ў гонар Дня Перамогі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Рэактыўная сістэма залпавага агню вялікай далёкасці "Паланэз" створана айчыннымі арганізацыямі абароннага сектара эканомікі і адпавядае лепшым сусветным аналагам. Кожная баявая машына гэтай сістэмы здольна адначасова нанесці кропкавы ўдар па васьмі цэлях на адлегласці 200 км.

Шасі баявых і транспартна-зараджальных машын РСЗА "Паланэз" выраблены на Мінскім заводзе колавых цягачоў.

Акрамя таго, на парадзе ў Мінску ўпершыню былі паказаны лёгкабраніраваныя аўтамабілі "Ліс-ПМ" з баявым кулямётна-гранатамётным модулем. Гэтыя аўтамабілі, вырабленыя Мінскім заводам колавых цягачоў у кааперацыі з расійскімі прадпрыемствамі абароннай прамысловасці, аснашчаны айчыннымі сродкамі разведкі, сувязі, назірання і радыёэлектроннай барацьбы і прызначаны для вырашэння шырокага спектра тактычных задач. На іх узбраенні - 12,7-мм кулямёт НСВ і 30-мм гранатамёт АГ-17. Ужо ў бягучым годзе такія машыны паступяць на ўзбраенне беларускіх сіл спецыяльных аперацый.
Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

ID-картка беларуса ID-картка - дакумент, які засведчвае асобу, для карыстання ўнутры краіны. Лічбавы аналаг пашпарта плануецца пачаць выдаваць у 2019 годзе.