Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 лістапада 2022, 09:56

Наяўнасць і ўмовы захоўвання прадукцыі ў стабфондах правераць па ўсёй краіне

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва ўсіх абласцях краіны прадстаўнікі прафсаюзаў і Камітэта дзяржкантролю правядуць маніторынгі, у час якіх будзе прааналізавана, як арганізавана работа па закладцы і захоўванні агародніны ў стабілізацыйных фондах. Да рэйдаў на месцах таксама падключацца супрацоўнікі міністэрстваў сельскай гаспадаркі і антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

У папярэднія гады Федэрацыя прафсаюзаў неаднаразова звяртала ўвагу на праблему няхваткі на рынку айчыннай плодаагародніннай прадукцыі. Як паказвалі вынікі прафсаюзнага маніторынгу цэн, нярэдка ў зімова-вясенні сезон на прылаўках магазінаў адсутнічала ў неабходнай колькасці традыцыйная беларуская агародніна - капуста, буракі, цыбуля. Іх месца займала імпартная, цана якой была прыкметна вышэйшая. І гэта прытым, што ў краіне такой прадукцыі вырошчваецца значна больш, чым неабходна для ўнутранага спажывання.

У сувязі з гэтым прафсаюзы выступалі з прапановай удасканаліць работу стабілізацыйных фондаў. У выніку ў кастрычніку бягучага года ўрадам прынята пастанова нумар 658 "Аб стабілізацыйных фондах тавараў". Гэты дакумент змяшчае шэраг навацый, у якіх у тым ліку знайшлі адлюстраванне прапановы прафсаюзаў. Так, дакладна вызначаны арганізацыі, адказныя за захоўванне агародніны на міжсезонны перыяд, аб'ёмы неабходнай для рэалізацыі прадукцыі, графікі як пастаўкі ў гандлёвыя арганізацыі. Акрамя таго, устаноўлены дакладныя патрабаванні да дагавораў паміж арганізацыямі, якія захоўваюць прадукцыю і рэалізуюць яе на рынку.

"Новыя правілы прадугледжваюць, што кожны з бакоў бярэ на сябе пэўныя абавязацельствы: тыя, хто закладваюць агародніну на захоўванне, забяспечваюць неабходны аб'ём і ўмовы яе захоўвання, а гандлёвыя арганізацыі гарантуюць, што забяруць у адпаведнасці з распрацаванымі графікамі і па ўстаноўленай цане гэту прадукцыю. Усё гэта дапаможа пазбегнуць сітуацый, якія адзначаліся ў папярэднія гады, калі вытворцы, няўпэўненыя ў тым, што іх прадукцыя будзе выкуплена на ўнутраным рынку, масава прадавалі яе за мяжу, і на ўнутраным рынку ў некаторыя моманты адзначалася яе няхватка, - расказалі ў Федэрацыі прафсаюзаў. - На сённяшні дзень закладка агародніны і яблыкаў у стабілізацыйныя фонды ўжо практычна завершана. І, паводле папярэдніх ацэнак, аб'ёмы агародніны і яблыкаў у стабілізацыйных фондах значна вышэйшыя за мінулагоднія. Ці дастаткова іх у кожным рэгіёне, ці ёсць недахопы і парушэнні ўмоў захоўвання названай прадукцыі, якія палажэнні закладваюцца ў дагаворы пастаўкі тавараў са стабілізацыйных фондаў, якраз і ацэняць прадстаўнікі прафсаюзаў і Дзяржкантролю ў час рэйдаў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі