Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 лістапада 2025, 16:39

Наглядзеліся на Польшчу. Эксперт растлумачыла, чаму Літва закрыла граніцу з Беларуссю 

Фота з архіва
Фота з архіва
9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Літва магла закрыць граніцу з Беларуссю ў тым ліку для таго, каб атрымаць дадатковае фінансаванне на падставе ўмацавання пагранічнай бяспекі. Такое меркаванне ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА выказала эканамічны эксперт, начальнік адукацыйнага цэнтра AKSIOS ААТ "Дзіпрасувязь" Юлія Абуховіч.

"Ёсць меркаванне, што Літва, паглядзеўшы, як Польшча за кошт прыгранічных пытанняў атрымлівае грошы на абсталяванне граніцы, таксама зрабіла спробу адарваць сабе пару мільярдаў еўра. Хоць мы прыкладна разумеем, куды на самай справе пойдуць гэтыя грошы", - сказала Юлія Абуховіч. На яе думку, Вільнюс на гэтыя грошы можа пабудаваць дадатковыя загароды на граніцы з Беларуссю, якія ніякім чынам не могуць вырашыць пытанні бяспекі.

Праводзячы паралелі паміж рашэннямі Польшчы і Літвы аб закрыцці граніцы з Беларуссю, эксперт звярнула ўвагу, што ў абодвух выпадках падставы былі надуманымі. Акрамя таго, аналізуючы гэтыя рашэнні, цяжка зразумець, якімі інтарэсамі кіруюцца заходнія суседзі Беларусі.

"Такое ўражанне, што інтарэсаў саміх па сабе мы не бачым. Гэта сапраўды робіцца па надуманай падставе. Так было і ў выпадку з палякамі. Спачатку яны закрылі граніцу, толкам не тлумачачы прычын, чым падставілі ў тым ліку і грамадзян Еўрапейскага саюза. Потым нам доўга расказвалі аб тым, што цяпер прыедзе Кітай, націсне на Беларусь і будзе яшчэ горш. А ў выніку ўсё скончылася тым, што палякі аб'явілі аб адкрыцці яшчэ двух пагранпераходаў", - нагадала Юлія Абуховіч.

Нагадаем, Вільнюс абгрунтаваў рашэнне закрыць граніцы з Беларуссю інцыдэнтамі з пранікненнем у літоўскую паветраную прастору метэазондаў з кантрабандай. Размова ішла пра больш як 60 такіх шароў, але літоўскі бок іх так і не прадэманстраваў. Акрамя таго, як заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, літоўцы самі з беларускай тэрыторыі перакідвалі цыгарэты на метэаралагічных зондах.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі