Фота з архіва
Навіны сюжэта
"Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь - гэта дэмакратычная краіна, заявіла карэспандэнту БЕЛТА ў Інфармацыйным цэнтры ЦВК наглядальнік ад Панафрыканскага парламента Мусавенгана Апфія Ньяша.
"Я ўпершыню ў Беларусі і паспела ўжо ўбачыць, што гэта вельмі прыгожая, мірная краіна. У маіх планах наведаць Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Вялікі тэатр. Я прадстаўляю Панафрыканскі парламент па пытаннях маладзёжнай палітыкі. У час прэс-канферэнцыі кіраўніка ЦВК у Інфармацыйным цэнтры я ўбачыла вельмі шмат моладзі, якая актыўна ўдзельнічае ў выбарчай кампаніі. Упэўнена, што колькасць моладзі, якая ў асноўны дзень галасавання прыме ўдзел у выбарах, будзе большай", - расказала Мусавенгана Апфія Ньяша.
Наглядальнік высока ацаніла работу Інфармацыйнага цэнтра ЦВК. "У XXI стагоддзі мас-медыя адыгрываюць велізарную ролю. І я паспела ўжо ўбачыць у цэнтры прадстаўнікоў не толькі беларускіх, але і замежных СМІ. Гэта падкрэслівае, што Беларусь - дэмакратычная краіна. Гэта падкрэслівае свабодны, адкрыты і сумленны характар выбараў. Вы змаглі аб'яднаць тут вялікую колькасць мас-медыя, якія расказваюць аб ходзе электаральнай кампаніі", - дапоўніла яна.-0-