Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 кастрычніка 2018, 15:49

Надомным работнікам прадаставяць дадатковыя гарантыі па ахове працы

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект змяненняў у заканадаўства аб ахове працы накіраваны ў тым ліку на замацаванне гарантый для надомных работнікаў. Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Іван Карчэўскі на анлайн-канферэнцыі "Практычнае прымяненне заканадаўства аб ахове працы" на сайтах БЕЛТА і Мінпрацы.

Праект закона "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ахове працы" ўжо ўнесены ва ўрад Беларусі. У яго ўключаны сярод іншых два дадатковыя артыкулы: "Ахова працы дамашніх работнікаў" і "Ахова працы работнікаў-надомнікаў". "У законапраекце вызначаюцца абавязкі і правы наймальнікаў, работнікаў-надомнікаў, дамашніх работнікаў, а таксама грамадзян, якія прадастаўляюць ім работу. Напрыклад, прадугледжваецца, што заданні, якія даручаюцца работнікам-надомнікам, не могуць быць проціпаказаны ім па стане здароўя і павінны выконвацца ва ўмовах, адпаведных патрабаванням па ахове працы. Наймальнікі абавязаны інфармаваць дамашніх работнікаў аб рызыцы пашкоджання здароўя і належных сродках індывідуальнай абароны; абавязкова страхаваць іх ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў у адпаведнасці з заканадаўствам; выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя ў працоўным дагаворы", - пералічыў Іван Карчэўскі.

Паводле яго слоў, гэтыя навацыі дадуць магчымасць забяспечыць прадастаўленне названым работнікам гарантый права на ахову працы.

У цэлым, як адзначыў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Ігар Старавойтаў, у законапраекце акцэнт зрушаны на прафілактычную работу па выкананні патрабаванняў па ахове працы. І гэта ўсё не азначае, што з кіраўнікоў, якія не прынялі неабходных мер па належнай арганізацыі дзейнасці сваёй арганізацыі, здымаецца адказнасць. "Адным з асноўных крытэрыяў выканання Дырэктывы нумар 1 "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны" лічыцца забеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працы, у тым ліку ў падпарадкаваных органах і арганізацыях. Дэкрэтам нумар 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва" вызначана, што ўзаемадзеянне дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый, іх службовых асоб з юрыдычнымі асобамі і ІП грунтуецца ў тым ліку на прынцыпе персаналізацыі адказнасці кіраўніка за належную арганізацыю дзейнасці суб'екта гаспадарання, што выключае прычыненне шкоды дзяржаўным або грамадскім інтарэсам, навакольнаму асяроддзю, жыццю, здароўю, правам і законным інтарэсам грамадзян", - сказаў Ігар Старавойтаў. Калі кіраўнік не прымае неабходных мер, што вядзе да прычынення шкоды, але пры гэтым няма складу іншага адміністрацыйнага правапарушэння або складу злачынства, то на юрыдычную асобу накладаецца штраф ад 10 да 200 базавых велічынь (1 БВ складае Br24,5).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі