Сцяг Серада, 10 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 мая 2025, 18:43

Начныя замаразкі? Якое будзе надвор'е ў Беларусі 19 мая

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб неспрыяльнай гідраметэаралагічнай з'яве ноччу 19 мая папярэдзілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, паведамляе БЕЛТА.

Паводле даных Белгідрамета, уначы ў панядзелак, 19 мая, месцамі па рэспубліцы чакаюцца замаразкі ад нуля да мінус 2 градусаў.

Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы па поўначы, раніцай і днём у многіх раёнах рэспублікі магчымы дажджы, а па Віцебскай вобласці ў начны і ранішні час месцамі моцныя дажджы. Днём у асобных раёнах краіны - навальніцы, месцамі ноччу і раніцай - туман.

Уначы вецер - няўстойлівы слабы, удзень заходні, паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.

Мінімальная тэмпература паветра ноччу ад 1 да 7 градусаў са знакам плюс, па поўначы - да 9 градусаў цяпла. Пры гэтым месцамі чакаюцца замаразкі да мінус 2 градусаў. Днём паветра прагрэецца ад 10 градусаў па поўначы да плюс 19 па паўднёвым усходзе краіны.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі