Сцяг Субота, 21 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 мая 2025, 12:16

Начныя замаразкі і невялікія дажджы. Якім будзе надвор'е ў Беларусі 7 мая

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На большай частцы тэрыторыі краіны 7 мая чакаюцца замаразкі ад нуля да мінус 5 градусаў, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Неспрыяльныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ноччу 8-9 мая.

Будзе пераменная воблачнасць. Ноччу па поўначы, днём пераважна па паўночна-ўсходняй палове пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Вецер ноччу пераменных напрамкаў, днём - паўночна-заходні 3-8 м/с.

Ноччу на большай частцы тэрыторыі на глебе і ў паветры чакаюцца замаразкі ад нуля да мінус 5 градусаў. Днём слупкі тэрмометра пакажуць 9-15 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі