ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 28 мая 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 мая 2020, 13:42

Начныя замаразкі да -4°С чакаюцца ў Беларусі 13 мая

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начныя замаразкі да мінус 4 градусаў чакаюцца ў Беларусі 13 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду ўначы будзе малавоблачна, без ападкаў. Удзень чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна па паўночна-заходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 4-9 м/с, удзень месцамі з парывамі да 15-18 м/с.

Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца замаразкі да мінус 4, у асобных раёнах будзе 1-3 градусы вышэй за нуль. Тэмпература паветра ўдзень складзе 9-15 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі