Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Начныя замаразкі чакаюцца ў Беларусі ў выхадныя

Грамадства 27.09.2018 | 15:56
Фота з архіва
Фота з архіва

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начныя замаразкі чакаюцца ў Беларусі ў выхадныя, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"На гэтым тыдні ў Беларусі ўсталявалася восеньскае, няўстойлівае, ветранае надвор'е з тэмпературным фонам на 2-4 градусы ніжэй за кліматычную норму. У наступныя суткі атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы, абумовяць ветранае з кароткачасовымі дажджамі надвор'е, але будзе даволі цёпла. У выхадныя дні з ростам атмасфернага ціску надвор'е пачне паляпшацца, аднак пахаладае. У ноч на нядзелю ў многіх раёнах краіны чакаюцца замаразкі да нуля - мінус 4 градусаў", - сказалі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 28 верасня, пад уплывам франтальных раздзелаў ноччу па поўначы, раніцай і днём у многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы па поўначы, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 6-12 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 13-18 цяпла, па поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей паветра прагрэецца да 20 градусаў.

У суботу, 29 верасня, надвор'е ў асноўным будзе вызначаць няўстойлівая больш халодная паветраная маса, якая паступае з паўночнага захаду Еўропы. У асобных раёнах, пераважна па ўсходзе краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы, уначы і раніцай па паўночным усходзе магчымы мокры снег. Тэмпература паветра ноччу складзе 1-8 градусаў вышэй за нуль, пры праясненнях па паўночным усходзе Беларусі магчымы замаразкі да нуля - мінус 2. Днём будзе 7-13 градусаў цяпла.

У нядзелю, 30 верасня, надвор'е ў краіне будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай паветранай масе. Будзе без ападкаў. Уначы на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца замаразкі да нуля - мінус 4, толькі месцамі тэмпература паветра не апусціцца ніжэй за плюс 1-4 градусы. Днём будзе 8-15 цяпла.

У панядзелак, 1 кастрычніка, будзе без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах краіны чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-8 градусаў вышэй за нуль, месцамі, пераважна па паўднёвым усходзе краіны, магчымы замаразкі да нуля - мінус 3. Удзень будзе ад плюс 11 па паўночным захадзе да 18 градусаў цяпла па паўднёвым усходзе Беларусі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

У Беларусі выбраны правамоцны парламент Цэнтрвыбаркам зацвердзіў канчатковыя вынікі выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання.