Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 мая 2020, 13:22

Начныя замаразкі чакаюцца ў Беларусі 8 мая

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начныя замаразкі чакаюцца ў Беларусі 8 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па ўсходзе пройдуць невялікія дажджы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-6 градусаў вышэй за нуль, месцамі чакаюцца замаразкі да мінус 2. Удзень будзе 11-17 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі